Министерство образования Республики БеларусьГлавное управление по образованию Брестского облисполкома
Пасяджэнне раённага вучэбна-метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры
9 лютага 2024 года на базе дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа №1 г.Жабінкі імя І.М.Зубачова» адбылося пасяджэнне раённага вучэбна-метадычнага аб’яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры па тэме «Напрамкі працы па падрыхтоўцы да цэнтралізаванага экзамену па беларускай мове па завяршэнні навучання і выхавання на III ступені агульнай сярэдняй адукацыі». У ходзе пасяджэння ўдзельнікі разгледзелі асаблівасці пабудовы ўрока беларускай мовы ў XI класе, абмеркавалі пытанні этапаў распрацоўкі тэстаў розных тыпаў; арганізацыю абагульняючага паўтарэння як эфектыўнага метаду да выніковай атэстацыі і сістэматызацыі ведаў вучняў пры падрыхтоўцы да цэнтралізаванага экзамену; выкарыстання навучальных дапаможнікаў для X, XI класаў пры падрыхтоўцы вучняў да цэнтралізаванага экзамену па беларускай мове на III ступені агульнай сярэдняй адукацыі.
Міхалойць Л.С., настаўнік беларускай мовы і літаратуры дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа №1 г.Жабінкі імя І.М.Зубачова» правяла майстар-клас па тэме пасяджэння.