Министерство образования Республики БеларусьГлавное управление по образованию Брестского облисполкома
Кафедрай беларускай філалогіі дзяржаўнай установы «Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт» падведзены вынікі адкрытага абласнога конкурсу аўтарскага верша, у якім прынялі ўдзел 75 аўтараў з Брэстчыны, 5 – з устаноў агульнай сярэдняй адукацыі Жабінкаўскага раёна.
Творы ацэньваліся ў адпаведнасці з узроставымі групамі вучняў: малодшыя падлеткі, старэйшыя падлеткі і юнакі.
У групе старэйшых падлеткаў дыпломам ІІІ ступені адзначаны верш «Памяці Аркадзя Куляшова» вучаніцы VIII «В» класа дзяржаўнай установы адукацыі«Сярэдняя школа № 1 г. Жабінкі імя І.М.Зубачова» Крачко Эвеліне Аляксандраўне (кіраўнік – Міхалойць Людміла Сямёнаўна).
Шчыра віншуем з перамогай і жадаем далейшых творчых поспехаў!