Министерство образования Республики БеларусьГлавное управление по образованию Брестского облисполкома
З 19 па 23 верасня ва ўстановах адукацыі раёна праходзіць Тыдзень беларускай мовы «Як ты дорага мне, мая родная мова!», напярэдадніякога праведзена рэспубліканская дыктоўка «Дзень народнага адзінства» для навучэнцаў VIII-XI класаў.
У школах запланавана шэрагрозных патэматыцыі форме правядзення мерапрыемстваў: акцыя «Размаўляй са мной па-беларуску», «Чытаем па-беларуску», «Натхнёныя Бацькаўшчынай», гастранамічны фэст «Беларуская кухня», прэзентацыі віншавальных паштовак «Пажаданні роднай мове», конкурсы чытальнікаў «Чытаем вершы пра родную мову» і пісьмовых работ «За што я люблю родную землю», стварэнне інтэрактыўнага воблака слоў «Маё любімае слова па-беларуску», марафон выканання беларускай песні «Мова родная – мова модная», сустрэчы са знакамітымі землякамі-пісьменнікамі, турніры знаўцаў роднай мовы і іншыя. У школьных бібліятэках арганізаваны тэматычныя кніжныя выставы «Сэрцам роднага слова краніся».
Жадаем актыўнага ўдзелу ў мерапрыемствах, прысвечаных нашай роднай мілагучнай беларускай мове!