Министерство образования Республики БеларусьГлавное управление по образованию Брестского облисполкома
Вялікоднае яечка у Азятах Вялікдзень – светлае, сонечнае свята, знаёмае кожнаму з дзяцінства. Пахне вясновай свежасцю і духмянай выпечкай. Сімвалы свята-велікодныя кулічы і велікодныя яйкі. Абменьвацца на Вялікдзень велікоднымі яечкамі, зробленымі сваімі рукамі, стала добрай традыцыяй у нашым дзіцячым садку. Такія вырабы прыемныя як дзецям, так і дарослым, а вырабіць іх самім з падручнага матэрыялу – адно задавальненне. Ды і карысць велізарная, правесці вечар-другі за стварэннем вырабаў ўсёй сям'ёй. Гэта выдатны спосаб раскрыць свае здольнасці, узбагаціць духоўны свет дзяцей і напаўніць яго новым стваральным сэнсам. Таму ўдзел у выставе "Велікоднае яйка" з задавальненнем прынялі нашы супрацоўнікі, выхаванцы і іх бацькі. У выніку ў нас з'явіліся разнастайныя "велікодныя яечкі": з бісеру, атласных стужак, пенапласту, з кардона і паперы. Выхаваўцы з задавальненнем дэманстравалі свае вырабы. Эмацыянальная спагадлівасць дзяцей дашкольнага ўзросту на праваслаўныя духоўна-маральныя каштоўнасці і ёсць лепшы паказчык паспяховай сумеснай працы выхавальнікаў і бацькоў.// Загадчык ДУА “Азяцкі дзіцячы сад” Л.М.Яшчук