Шмат цікавага і карыснага ўдзельнікі форуму даведаліся на прафсаюзным уроку “Разам за бяспечную працу!”, арганізаваным галоўным спецыялістам гаркама галіновага прафсаюза Н.П.Андранюк, майстар-класах “Выкарыстанне крэатыўных метадаў і прыёмаў для павышэння матывацыі да навучання школьнікаў” і “Класны кіраўнік — ключавая фігура выхаваўчага працэсу”, праведзеных настаўніцамі англійскай мовы А.В.Анціпаровіч і В.М.Куіс з сярэдняй школы № 37, а таксама настаўніцай гісторыі І.А.Грушавец з сярэдняй школы № 32. Даволі пазнавальным атрымаўся трэнінг педагогаў-псіхолагаў І.С.Балцянковай і Н.І.Лысовай з сярэдняй школы № 23, прысвечаны раскрыццю індывідуальнасці маладога педагога.\\са старонкі "Настаўніцкай газеты"